На пасяджэнні Беларуска-расійскай рады па доўгатэрміновым супрацоўніцтве абмяркоўвалася магчымасць аднаўлення авіяпаведамленняў паміж Брэстам і Калінінградам.
Чытайце таксама: «Эта превентивная мера выполнила свою задачу». Польша открывает границу с Беларусью
Сустрэча адбылася ў Расійскай радзе міністраў. У ёй прынялі ўдзел губернатар Калінінградскай вобласці Аляксей Беспервазванных і намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Юрый Шулейка, паведамляе БЕЛТА.
Паводле слоў расійскага чыноўніка, патрэба ў такіх рэйсах істотна ўзрасла як з беларускага, так і з расійскага боку. Ён таксама падкрэсліў, што ў гэтай справе зацікаўлены і бізнес.
Як адрэагавалі берасцейцы?
У мясцовых навінавых каналах некаторыя людзі выказаліся ў каментарах. Ім падалося дзіўным, што гэтую падзею падносяць як нешта новае:
- «Так яны і раней былі да кавіду, і касы Belavia былі ў Брэсце. Я пастаянна лётала маршрутам “Брэст — Калінінград”. Усяго 40 хвілінаў тады лёталі. Прыбралі касы Belavia, прыбралі прамыя рэйсы на Калінінград, а зараз падносяць свае планы як нейкае ноу-хау: “Могуць з’явіцца”. Яны заўсёды былі! На што было бурыць тое, што працавала і давала прыбытак?!».
Многія пагадзіліся з аўтарам каментара і падтрымалі яго пазітыўнымі «рэакцыямі».
Што сталася з ранейшым рэйсам?
Адзіны пасажырскі маршрут з Брэста ў Калінінград спыніў сваю працу яшчэ ў жніўні 2019. У якасці прычыны назвалі нізкую рэнтабельнасць маршруту.
Малы попыт пры рэйсах 1–2 разы на тыдзень не пакрывалі выдаткі. Інфраструктурныя абмежаванні ў Брэсце і высокія эксплуатацыйныя расходы яшчэ больш ускладнялі маршрут. Авіякампанія «Белавіа» ў той час пераарыентавала флот на больш прыбытковыя кірункі, такія як Мінск-Калінінград.
Чытайце таксама: «З Беларусі ў Польшчу праз Калінінград…Вы сур’ёзна?». Беларуска пра перасячэнне шэнгенскай мяжы
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: