Иллюстративное фото

«А колькі беларускіх школ засталося сёння?» Беларусы адказалі на пост астравецкай «раёнкі» пра паланізацыю

09.09.2026 16:48 Ілюстрацыйнае фота. Источник фото

«Астравецкая праўда» напісала пра закрыццё беларускіх школ у Заходняй Беларусі. У каментарах беларусы спыталі пра сітуацыю з беларускай мовай у рэгіёне.
Читайте BGmedia в:

Раённая газета «Астравецкая праўда» апублікавала ў сацыяльнай сетцы допіс пра становішча беларускай мовы ў школах Заходняй Беларусі ў перыяд знаходжання рэгіёна ў складзе Польшчы.

Чытайце таксама: Прапагандыст узгадаў забарону беларускай мовы. Але толькі з боку палякаў

У публікацыі сцвярджаецца, што колькасць беларускіх школ скарацілася з прыкладна 400 у 1921 годзе да нуля ў 1939-м.

У матэрыяле таксама распавядаецца пра палітыку паланізацыі, абмежаванні выкарыстання беларускай мовы ў школах і выдаленне беларускіх кніг з бібліятэк. Варта адзначыць, што сама публікацыя выйшла на расейскай мове.

«А колькі беларускіх школ засталося сёння?»

На артыкул звярнулі ўвагу беларусы ў сацсетцы X. Некаторыя прапанавалі раённай газеце паглядзець на актуальнае становішча беларускай мовы ў самім Астравецкім раёне.

Адзін з каментатараў напісаў:

  • «Як заціралі нацыянальную тоеснасць пры цары, пры СССР і пры цяперашніх уладах, пра тое, як бессаромна выкідалі нашу мову са школы, замяняючы яе чужой расейскай, вы напішаце толькі ў новай рэчаіснасці».

Іншыя карыстальнікі задалі пытанні да журналістаў раённай газеты:

  • «А колькі з 400 беларускіх школ сёння ў Заходняй Беларусі засталіся беларускімі?»
  • «Цікавая гісторыя. А дзе можна яе прачытаць на вашым сайце на нашай нацыянальнай мове? Дарэчы, які працэнт школьнікаў горада Астравец навучаецца зараз на беларускай мове, можаце падказаць?»
  • «А колькі беларускіх школ засталося сёння?»

І афіцыйныя лічбы сапраўды дазваляюць адказаць на гэтае пытанне.

У раёне большасць школ навучае па-беларуску, але вучняў значна менш

Паводле дадзеных Аддзела адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта, на якія спасылаецца ініцыятыва «Права на мову», 2024/2025 навучальным годзе ў раёне працавала 15 устаноў, якія рэалізоўвалі праграму агульнай сярэдняй адукацыі. У іх было 217 класаў і 3546 вучняў.

количество беларускоязычных учеников
Дадзеныя Аддзела па адукацыі Астравецкага раёна. Крыніца: «Права на мову»

Пры гэтым у 11 установах навучанне ажыццяўлялася на беларускай мове — гэта каля 73% ад агульнай колькасці школ. Аднак колькасць вучняў, якія сапраўды навучаліся па-беларуску, была значна меншай: 997 з 3546, або каля 28%.

У астатніх чатырох установах навучанне вялося на расейскай мове. Там вучыліся 2549 школьнікаў.

То бок сітуацыя выглядае парадаксальна: беларускамоўных устаноў у раёне большасць, але большасць школьнікаў навучаецца не па-беларуску.

Падобная карціна і ў дзіцячых садках

Паводле дадзеных за студзень 2025 года, беларускамоўнымі ў Астравецкім раёне былі каля 65% дзіцячых садкоў. Аднак дзяцей, якія выхоўваліся ў іх на беларускай мове, было толькі 19%.

количество беларускоязычных детских садов
Дадзеныя Аддзела па адукацыі Астравецкага раёна. Крыніца: «Права на мову»

Атрымоўваецца, сама наяўнасць беларускамоўнай установы яшчэ не азначае, што большасць дзяцей у ёй атрымлівае адукацыю ці выхаванне па-беларуску.

Чытайце таксама: Праўладны блогер заявіў, што дыскрымінацыі беларускай мовы няма — у TikTok яму запярэчылі

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: