Адзін з віцебскіх навінавых паблікаў апублікаваў відэа пра стан тэрыторыі каля Віцебскага цэнтральнага спартыўнага комплексу (ЦСК) на праспекце Люднікава.
Чытайце таксама: У Віцебску на вуліцы Герцэна спілавалі дрэвы. «Віцебскэнерга» адказала, што гэта дзеля цяпла ў кватэрах зімой
Пры спробе патрапіць у Віцебскі ЦСК можна пашкодзіць ногі
«Цярністы шлях спартсменаў і аматараў спорту ў Віцебску. Пры спробе патрапіць у Віцебскі ЦСК можна пашкодзіць ногі праз лесвіцы, парапеты і ходнікі, якія разбураюцца», — кажуць у відэа.
@2thregionofbelarusТернист путь спортсменов и любителей спорта в Витебске #витебск #прЛюдникова #лестница #цск #парапет♬ оригинальный звук — Второй регион Беларуси
У каментарах жыхары Віцебска пацвярджаюць праблему і дзеляцца сваімі назіраннямі:
- «Цэнтральны спартыўны комплекс! Дзіцячая музычная школа! Зона адпачынку Віцьба! Калі будуць прынятыя меры па аднаўленні?! Жах, ніякай павагі да жыхароў горада!»
- «Аднаўляць збіраюцца? Немагчыма хадзіць».
- «Гэта ўжо колькі гадоў так стаіць. Калі нехта едзе, абгароджваюць, нібыта рамонт ідзе».
- «Там не спартсмены, а дзеці ходзяць у музычную школу».
- «Не толькі аматарам спорту, але і жыхарам. Ідзеш — і ногі выкручваеш. І калодзеж там у яблыневым садзе адкрыты са смеццем стаіць. Не бяспечна зусім. І трава ўжо вялікая, з дзьмухаўцамі. Неяк не клапоцяцца пра адпачывальнікаў у парку, зусім».
- «Ганьба гораду! Што Віцьба ўся разваленая, што каля цэнтральнага комплексу! Жах!»
В сети каждый ваш клик оставляет след, который могут использовать против вас. Не позволяйте превращать ваши интересы в уголовные дела. Включайте BGlobal VPN — будьте невидимы для посторонних глаз.
Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь
У мінулым годзе ў Віцебску капітальна рамантавалі ступені Палаца спорту
Адзначым, што ў мінулым годзе ў Віцебску капітальна рамантавалі ступені Палаца спорту на праспекце Будаўнікоў. Планавалася поўная рэканструкцыя паверхні каля 500 квадратных метраў лесвічных ступеняў, выкананых з гранітных пліт.
Паводле ўмоваў кантракта, рамонт павінен быць завершаны да пачатку лютага 2026 года. Арыенціровачны кошт праекта склаў 837 340 рублёў. Грошы вылучылі з абласнога бюджэту.
Чытайце таксама: «У такіх вось умовах мы жывём». Жыхары Віцебска паказалі фекаліі ў падвале шматпавярховага дома
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: