очередь в поликлинике

Стаматалагічны тупік: чаму ў Касцюковічах людзі гадзінамі стаяць у чарзе за талонам?

17.11.2025 12:51 Чарга ў касцюковіцкай стаматалогіі . Источник фото

Касцюкаўчане скардзяцца: трапіць да стаматолага становіцца сапраўдным выпрабаваннем. Чыноўнікі ж упэўніваюць, што праблемы няма — вінаватыя самі пацыенты.
Читайте BGmedia в:

Жыхары Касцюковічскага раёна ўсё часцей сутыкаюцца з праблемай: каб трапіць на прыём да стаматолага, трэба або паўдня правесці ў жывой чарзе, або ўвогуле застацца без талона. Пры гэтым мясцовае начальства пераканана, што дванаццаці талонаў на ўвесь раён цалкам дастаткова.

Чытайце таксама: У адной з беларускіх крамаў падманваюць пакупнікоў: жанчына паказала, як завышаюць суму за мяса

Раённае выданне «Голас Касцюкоўшчыны» правяло ўласнае расследаванне і высветліла, што сітуацыя сапраўды блізкая да тупіка.

Што адбываецца на самой справе

Вось, што ў мясцовым медыя даведаліся пра сітуацыю ад мясцовых жыхароў:

  • Запіс «сёння на заўтра» фактычна не працуе — дазваніцца практычна немагчыма. Калі ж прыйсці асабіста, можна і атрымаць талон, але чарга расцягваецца на паўдня.
  • Хірургічная дапамога абмежаваная: стаматолаг-хірург у дэкрэце, яго функцыі выконвае зубны фельчар.
  • Электронны анлайн-запіс не працуе — прычынамі называюць «часовыя тэхнічныя збоі».
очередь людей в клинике
Чарга ў стаматалогіі. Фота: «Голас Касцюкоўшчыны»

Нягледзячы на гэта, намесніца старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Кацярына Манушэнка заяўляе, што ніякага дэфіцыту кадраў няма, а асноўная праблема — гэта паводзіны саміх жыхароў. Згодна з яе пазіцыяй, людзі не ходзяць на прафілактычныя агляды двойчы на год, не з’яўляюцца на прыём па ўжо замоўленых талонах, грубяць рэгістратару ў чарзе і па тэлефоне. А некаторыя — нават прыязджаюць з іншых гарадоў па паслугі ў Касцюковічах.

Свае словы чыноўніцы падтрымлівае і загадчыца мясцовай стаматалогіі Наталля Мартусевіч. Паводле яе слоў, урачоў і фельчараў «быццам бы дастаткова», работнікі цэмзавода могуць абслугоўвацца на прадпрыемстве, а 12 талонаў у дзень цалкам хапае на раён з 20-тысячным насельніцтвам.

Такі падыход сведчыць пра поўнае неразуменне рэальнага жыцця людзей, заўважае Магілёў.media. Дванаццаці талонаў хапіла б хіба што ў паралельнай рэальнасці — той, дзе мясцовыя жыхары мусяць прысвячаць усё сваё жыццё спробам трапіць да стаматолага.

Але ў сапраўднасці яны яшчэ працуюць, ходзяць у крамы, гадуюць дзяцей, выконваюць абавязковыя суботнікі і наведваюць «дыялогавыя пляцоўкі», дзе тыя ж чыноўнікі доўга распавядаюць, што з медабслугоўваннем у квітнеючай Беларусі ўсё проста выдатна.

Чытайце таксама: «Калі ўрачоў не хапае, дык на што іх лаяць?»: беларусы паспрачаліся, ці варта скардзіцца на медыкаў

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: