Утки, лебеди, Брест

Сіла TikTok: у Гомелі зрабілі праталіну для лебядзёў пасля публікацыі відэа

05.02.2026 18:02 Качкі і лебедзі на возеры. Ілюстратыўнае фота. Источник фото

Гамельчанка звярнула ўвагу, што на Валатоўскім возеры лебедзі не маюць месца для плавання. Відэа жанчыны атрымала рэзананс і птушкам хутка дапамаглі.
Читайте BGmedia в:

Жыхарка Гомеля падзялілася праблемай у TikTok: на Валатоўскім возеры побач з Храмам Пераабражэння лебедзі засталіся без вады. Праз моцныя маразы вада ў возеры змерзла, але для іх так і не зрабілі праталіны.

Чытайце таксама: Где лебеди? Показательная забота о птицах в Бресте обернулась неудобными вопросами

Яна эмацыйна звярнулася да жыхароў горада, каб неяк паўплываць на сітуацыю: «То бок вырубіць лёд на Вадохрышча, каб хтосьці намачыў попы, аказваецца можна, а дапамагчы птушкам — не. Нас зноў прыгожа на**алі. А калі людзі пойдуць рабіць гэта самі ад безвыходнасці і гэта скончыцца дрэнна — будуць шукаць вінаватых»,дзеліцца жанчына.

@kisa__anfisa♬ original sound — Gigi PianoMan

Важна адзначыць, што гэта не першы зварот жанчыны. Яна выкладала падобны ролік яшчэ ў студзені, у якім паказала, як лебедзям даводзіцца хадзіць пешшу па замерзлай вадзе.

@kisa__anfisa♬ Грустная музыка для стихов — Минута скорби

Аўтарка роліка ўдакладніла, што яна звярталася ў службу аховы прыроды, аднак там ёй адказалі, што «назіраюць за сітуацыяй».

Чытайце таксама: В Бресте спасают зимующих птиц: помощь МЧС, активисты и спорные методы

Што адбылося пасля публікацыі відэа

Пасля таго, як жанчына апублікавала другі ролік пра лебядзёў 04.02.2026, з ёй у каментарах звязалася беларуская спявачка Алена Ланская. Тая спытала ў гамельчанкі, дзе менавіта патрабуецца высечы лёд. Тая ёй адказала, удакладніўшы асноўнае месцазнаходжанне птушак.

комментарии в TikTok
Скрыншот каментароў пад відэа гамельчанкі

Праз суткі, 05.02.2026, сітуацыя змянілася. На месца прыбылі супрацоўнікі МНС, а таксама АНТ, як сказала сама гамельчанка. Для лебядзёў прабілі праталіну. Жанчына падзякавала ўсім небаыякавым людзям, якія аказалі дапамогу птушкам.

лебеди на озере
Лебедзі на возеры Валатоўскім у Гомелі. Да і пасля відэа ў TikTok

BGmedia паведамляла пра тое, што TikTok неаднойчы дапамагаў беларусам пры вырашэнні розных камунальных і праблемаў. Цяпер ён стаў эфектыўным інструментам пры ратаванні птушак.

Чытайце таксама: Штрафы за кармленне птушак: што пра гэта думаюць эколагі

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: