глыба льда на башне

Беларусы ператварылі змерзлыя воданапорныя вежы ў турыстычны трэнд

16.02.2026 16:04 Змерзлая воданапорная вежа ў вёсцы Гарнякі Маледзечанскага раёна. Скрыншот з відэа ў TikTok. Источник фото

Пад Маладзечна, Лоевам, Валожынам і ў Лепелі заўважылі змерзлыя воданапорныя вежы. Беларусы параўноўваюць іх з айсбергамі і едуць туды фатаграфавацца.
Читайте BGmedia в:

З надыходам моцных маразоў у розных рэгіёнах Беларусі пачалі абмярзаць воданапорныя вежы. Вада, якая прасочвалася праз шчыліны або сцякала па металічных канструкцыях, імгненна замярзала і ўтварала масіўныя ледзяныя нарасты. У выніку звычайныя тэхнічныя аб’екты ператварыліся ў сапраўдныя ледзяныя скульптуры — з глыбамі лёду, падобнымі да айсбергаў.

Чытайце таксама: Беларусь VS Скандинавия: как работает общественный транспорт у нас и рядом с полярным кругом

Менавіта такое параўнанне і далі ім беларусы. У сацсетках з’явіліся фота і відэа, дзе вежы выглядаюць нібы гіганцкія зімовыя арт-аб’екты. Людзі пачалі спецыяльна ездзіць да іх, каб сфатаграфавацца каля новых «экспанатаў».

Дзе заўважылі «айсбергі»?

«Айсбергі» заўважылі ў некалькіх населеных пунктах: у вёсцы Гарнякі Маладзечанскага раёна, Крупейкі Лоеўскага раёна, Замасцянах Валожынскага раёна, а таксама ў Лепелі Віцебскай вобласці. Аднак найбольшую ўвагу прыцягнула вежа ў Гарняках — яна аказалася пакрытай лёдам мацней за іншыя. Ледзяныя пласты там звісалі вялікімі глыбамі, утвараючы амаль суцэльны панцыр.

замерзая башня
Воданапорная вежа ў Гарняках Маладзечанскага раёна. Фота: Slaventiy Pchelkin у Threads
водонапорная башня покрылась льдом
Воданапорная вежа ў Замасцянах Валожынскага раёна. Фота: @magronova у Threads
замерзшая водонапорная башня
Вежа ў Лепелі Віцебскай вобласці. Фота: Bozhena Volkova ў Threads

Пасля першых публікацый людзі пачалі масава прыязджаць да аб’екта. У Threads карыстальнікі дзяліліся фатаздымкамі, якія хутка разляталіся па стужках. Некаторыя пасты набіралі тысячы ўпадабанняў — адзін з допісаў дзяўчыны атрымаў больш за 3 000 лайкаў.

замерзшая башня под Молодечно в деревне Горняки
Ваданапорная вежа пад Маладзечна. Скрыншот публікацыі ў Threads

Трэнд хутка падхапіў і TikTok. Беларусы пачалі здымаць відэа на фоне ледзяных вежаў і рабіць агляды «лакальнай славутасці».

@deaddangelina #minsk #belarus #горняки #водонапорнаябашня ♬ оригинальный звук — 𝕯𝖊𝖆𝖉𝖉𝖆𝖓𝖌𝖊𝖑𝖎𝖓𝖆

@lesia_sipko #горняки #водонапорнаябашня #рек #рекирекомендации #стрим ♬ оригинальный звук — ИДУЩИЙ К РЕКЕ

Цікавая гісторыя адбылася ў Лоеве. Як паведаміла выданне «Флагшток», мясцовая раённая газета вырашыла далучыцца да агульнага трэнду і апублікавала ў сваім Telegram-канале пост пра «нерукатворны экспанат». Аднак праз 27 хвілін пасля публікацыі пост быў выдалены. Афіцыйных тлумачэнняў не з’явілася.

замерзшая водонапорная башня
Змерзлая вежа ў Лоеве. Скрыншот публікацыі: «Флагшток»

Журналісты «Флагштока» выказалі меркаванне, што прычына магла быць у фатаграфіі: на здымку, акрамя самой вежы, быў бачны разбіты калгасны плот і элементы занядбанага наваколля. На іх думку, менавіта гэта магло стварыць непажаданую «карціну вясковага ўпадку», якую вырашылі не пакідаць у публічнай прасторы.

Тым не менш трэнд працягвае жыць у сацсетках. Ён паказаў, што нават звычайныя тэхнічныя аб’екты могуць нечакана стаць турыстычнай лакацыяй.

Чытайце таксама: У Мінску «пазапланаванае фаер-шоў» на дарозе: правады тралейбусаў загарэліся, узніклі заторы

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: