У Гродзенскім філіале Ялізава ААТ «Гродзенскі шклозавод» супрацоўнікаў прыцягнулі да «крэатыўнага» мерапрыемства. У ім людзей заахвоцілі запісаць праўладны TikTok.
Чытайце таксама: «Ябацька» здзівілася коштам на партрэты Лукашэнкі — ёй жорстка адказалі людзі
У відэа, якім падзяліўся афіцыйны акаўнт шклозавода, можна пабачыць, як супрацоўнікі па чарзе, як пад капірку, чытаюць прапагандысцкую кнігу «Наш президент». Не абышлося і без словаў, дзе Лукашэнку дзякуюць за «моцную і свабодную» краіну, якую «не аддаюць». У якасці фонавай музыкі аўтары відэа абралі «Баладу аб дыктатары».
@elizovo_glass Знакомство коллектива филиала «Елизово » с книгой «Наш президент» состоялось.👍🇧🇾🫶🇧🇾👏❤️💚 #нашпрезидент #беларусь🇧🇾 #любимуюнеотдают#лукашенко #елизово ♬ оригинальный звук — Первые новости
Відэа хутка набрала шмат праглядаў і выклікала пытанні ў беларусаў, якіх здзівіў маштаб такой паказухі.
- «А дзе шапачкі з фальгі?».
- «Для поўнай карціны яшчэ не хапае сесці на шпагат. А краіну шкада. Кажу, як сведка 90-х».
- «Усё бліжэй да КНДР».
- «Чаму кнігу не пацалавалі?».
- «Колькі ж у нас з’явілася падлізнікаў».
Знайшліся і тыя, хто звярнуў увагу на стратны стан беларускіх дзяржпрадпрыемстваў у краіне:
- «Заводы самі згубілі: увесь метал прададзены за межы Беларусі, усё раскрадалася і прапівалася. Усё залежыць ад мясцовых кіраўнікоў. Трэба самім круціцца і рухацца — не толькі дзеля сябе, але і дзеля людзей. Адзін Бацька не зможа ўсё ўтрымаць, калі вакол будуць толькі такія…».
- «А не падкажаце, у каго вы адціснулі гэты шклозавод, і дзе ягоны былы ўласнік? А то я вам падкажу, калі што».
На гэта людзі так і не атрымалі зразумелых адказаў. Адзіным каментаром, дзе хоць неяк паспрабавалі адказаць пра сітуацыю на шклозаводзе, стала чарговая пахвала «Бацьку»: замест канкрэтных тлумачэнняў аўтар заявіў, што Лукашэнка нібыта здолеў утрымаць краіну пад санкцыямі, супрацьстаяць апазіцыйнаму ціску і «навесці парадак» пасля крыміналу 90-х. Гэты каментар упадабаў акаўнт Гродзенскага шклозавода.
Чытайце таксама: У Шклоўскім раёне мясцовыя дэпутаты збіралі буракі
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро



Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: