У Віцебску абмяркоўваюць стан пераездаў праз трамвайныя рэйкі. Нагодай стаў пост мясцовага жыхара, які паскардзіўся на праезды на плошчы Перамогі, вуліцы Цітова, Маскоўскім праспекце і іншых участках горада. На яго думку, многія пераезды зробленыя настолькі нязручна, што кіроўцам даводзіцца практычна спыняцца перад імі.
Чытайце таксама: «Ох ужо гэты ЖЭУ-5». Віцебскія камунальнікі так і не вырашылі праблему затопленага падвала ў новабудоўлі
Праблема існуе даўно і тычыцца практычна ўсіх трамвайных пераездаў Вiцебска
Аўтар публікацыі звярнуў увагу на пераезд на плошчы Перамогі. Паводле яго словаў, раней там былі гумовыя пліты, а зараз усталяваныя бетонныя. Ён далучыў фота і патлумачыў сваю пазіцыю: «На фота на плошчы Перамогі раней былі гумовыя пліты, зараз бетонныя, прычым крыва-коса. Чаму не зрабіць іх раз і назаўжды нармальна?»
Гледзячы па каментарах, праблема апынулася знаёмая многім аўтамабілістам. Некаторыя карыстальнікі сацсетак падтрымалі аўтара без агаворак:
- «З аўтарам допiса я цалкам згодны! Таксама пра гэта задумваўся».
- «Няўжо нехта гэта таксама заўважыў».
- «Дзе ёсць хоць адзін нармальны пераезд? Дайце адрас, пакайфаваць».
Іншыя карыстальнікі лічаць, што праблема існуе даўно і тычыцца практычна ўсіх трамвайных пераездаў горада:
- «Гэта не пераезды, а велізарныя бардзюры».
- «Часта даводзіцца ездзіць у Віцебск. Для мяне гэтыя трамвайныя рэйкі — сапраўднае пекла».
- «Згодны. Трамвайных пераездаў горшых, чым у нас, не сустракаў нідзе».

Частка абмеркавання чакана перайшла да параўнання з Менскам:
- «Спыталі б, як у Менску робяць. Чаму там няма такой праблемы?»
- «Не могуць зрабіць нараўне і плаўна, як у Менску. Там пераезд нават не адчуваецца, а ў нас гэта проста кашмар».
Некаторыя згадвалі і гісторыю рэканструкцый: «Згодны. Толькі раней былі гумовыя пліты, але ў дождж яны былі вельмі слізкімі. Потым іх памянялі, і нехта прыняў такі брак у мантажы, нехта падпісаў акт прыёмкі. А кіроўца цяпер пакутуй».
Асобныя каментатары ўбачылі праблему шырэй, чым проста трамвайныя пуцi:
- «Гэта наша візітоўка. Віцебск — горад для пешаходаў».
- «Па дарогах у Віцебску бяда. Падобна, бюджэту ў горада зусім няма».
В сети каждый ваш клик оставляет след, который могут использовать против вас. Не позволяйте превращать ваши интересы в уголовные дела. Включайте BGlobal VPN — будьте невидимы для посторонних глаз.
Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь
Чытайце таксама: «На машыне вісіць картонка, там напісана». Жыхары Віцебска распавялі, чаму стаяць у вялізнай чарзе за яйкамі
Яшчэ ў 2016 годзе тлумачылi, што новае пакрыццё дапамагае захоўваць аўтамабільны транспарт
Цікава, што цяперашнія прэтэнзіі гучаць амаль праз дзесяць гадоў пасля маштабнай замены пакрыцця на шэрагу пераездаў. Яшчэ ў 2016 годзе газета «Віцьбічы» паведамляла, што ў Віцебску актыўна мяняюць асфальтавае пакрыццё на бетонныя пліты. Тады галоўны інжынер трамвайна-тралейбуснага ўпраўлення Дзмітрый Палякоў тлумачыў, што новае пакрыццё больш даўгавечнае, забяспечвае бяспеку руху і дапамагае захоўваць аўтамабільны транспарт.
У лік абноўленых тады аб’ектаў увайшлі пераезды на вуліцы Цітова, каля разваротнага кальца на праспекце Фрунзэ і іншых участках горада — то-бок акурат у тых раёнах, на якія сёння скардзяцца кіроўцы.
Гледзячы па цяперашніх каментарах, заяўленая дзесяць гадоў таму «захаванасць аўтамабільнага транспарту» для многіх віцебчукоў застаецца спрэчным аргументам. Ва ўсякім разе, у каментарах значна часцей сустракаюцца словы «бардзюры», «пекла» і «кашмар», чым падзякі за даўгавечнае пакрыццё.
Чытайце таксама: Пасля сітуацыі на вуліцы Герцэна віцебскія чыноўнікі загадзя папярэджваюць аб высечцы дрэў і кампенсацыйных пасадках
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро



Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: